На адкрыцці форуму Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў, што акадэмічныя арганізацыі ўзаемадзейнічаюць з кітайскімі партнёрамі па самым шырокімі коле пытанняў – на кантрактнай аснове вядуцца сумесныя работы на суму больш за $4 млн. “Нацыянальная акадэмія навук надае асаблівае значэнне супрацоўніцтву ў сферы навукі с КНР. Сёння ў нас склаліся трывалыя навукова-тэхнічныя сувязі і стратэгічныя адносіны з многімі навуковымі арганізацыямі Кітая”, - адзначыў У. Гусакоў.