Такі маштабны форум ФАО праводзіць у Беларусі ўпершыню. У Мінск прыедуць каля 100 прадстаўнікоў ураду і грамадзянскай супольнасці з 15 краін рэгіёна Еўропы і Цэнтральнай Азіі. У семінары прымуць удзел вядучыя вучоныя і спецыялісты Рэспублікі Беларусь у галіне сельскай гаспадаркі. Удзельнікі абмяркуюць пытанні ўстойлівага забеспячэння харчаваннем, сельскай гаспадаркі і змяненні клімату, а таксама ўзгодненыя на глабальным узроўні Мэты устойлівага развіцця (МУР) і метады іх дасягнення на нацыянальным узроўні. Краіны абмяняюцца актуальным вопытам уключэння пытанняў устойлівага развіцця ў нацыянальную палітыку і планы дзеянняў.
Адкрыццё рэгіянальнага семінара па пытаннях услойлівай будучыні адбудзецца 19 чэрвеня 2017 года (панядзелак) у 10.00 у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, Вялікая канферэнц-зала).