Ад НАН Беларусі ў выставе-канферэнцыі прымаюць удзел 6 арганізацый:
На стэндзе НАН Беларусі ў выглядзе натурных узораў і інфармацыйных матэрыялаў прадстаўлены тэхналогіі для ачысткі вады, праграмнае забеспячэнне для аўтаматычнага выяўлення прыкмет захворванняў на аснове перадавых метададаў глыбіннага навучання (Deep Learning), тэхналогіі і ўзоры новых матэрыялаў і інш. На конкурс стартап праектаў «StartUp Showcase», які праводзіцца ў рамках выставы, ад НАН Беларусі пададзены 4 праекты. Праекты дэманструюць распрацоўкі маладых вучоных у галіне мікрабіялогіі, медыцыны, нанатэхналогій і новых матэрыялаў.
Акрамя ўдзелу ў насычанай дзелавой праграме выставы, для дэлегацыі НАН Беларусі запланавана наведванне гандлёва-прамысловай палаты «Beacon Council» (акруга Маямі-Дэйд) і круглы стол з афіцыйнымі прадстаўнікамі акругі Маямі-Дэйд і «Beacon Council», правядзенне серыі сустрэч і мерапрыемстваў у рамках Беларускага дня ў г. Форт-Лодэрдэйле і акрузе Бровард з удзелам бізнесменаў і кіраўніцтва горада і акругі.
Чакаюцца істотныя вынікі ад удзелу ў першай для НАН Беларусі выставе ў ЗША: папярэдне прапрацаваны пытанні зацвярджэння планаў работ па 2 новых праектах, плануецца падпісанне пагаднення аб атрыманні доступу да буйнейшай міжнароднай базы даных МРТ выяў мозгу, а таксама заключэнне раду дагавораў аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
Заг. сектара Кансультацыйна-метадычнага цэнтра НАН Беларусі
В.А. Шчатко