Інфармацыя ў каталозе прадстаўлена на рускай і англійскай мовах паводле класіфікацыі, прынятай у Еўрапейскай сетцы падтрымкі прадпрымальніцтва і трансферу тэхналогій (Enterprise Europe Network). Каталог уключае інфармацыю па 258 інавацыйных тэхналагічных прапановах па 17 абласцях класіфікацыі і забяспечаны пошукавай сістэмай і модулем анлайн-перакладу на больш чым 90 моў.
Анлайн-сэрвіс закліканы дапамагчы наладжванню сувязей з патэнцыяльнымі партнёрамі для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і ўдзелу ў сумесных праектах і прадпрыемствах, а таксама будзе служыць свайго роду анлайн- вітрынай для заказчыкаў навукаёмістай прадукцыі.