Кадастр вядзецца шляхам унясення ў электронную базу даных інфармацыі арганізацыямі, якія вядуць сваю гаспадарчую дзейнасць у галіне рыбнай і паляўнічай гаспадаркі, а таксама ажыццяўляюць дзейнасць у галіне закупкі і / або нарыхтоўкі дзікіх жывёл. Зараз у базе даных зарэгістравана больш за 200 профільных арганізацый. Наведвальнасць інфармацыйнага рэсурсу за няпоўныя тры месяцы пасля яго адкрыцця склала больш за 57 000 праглядаў.
Інфармацыйны рэсурс “Дзяржаўны кадастр жывёльнага свету” распрацаваны ў рамках рэалізацыі праекта “Распрацоўка электронных баз даных кадастраў жывёльнага і расліннага свету з вэб-інтэрфейсам”, які рэалізуецца пры падтрымцы ПРААН і фінансуецца Глабальным экалагічным фондам.
Нацыянальным выконваючым агенцтвам праекта з’яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.