Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.06.2017

Праект Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі названы лепшым высокатэхналагічным стартапам INMAX’17

У рамках выставы EXPО-RUSSIA BELARUS - 2017 21-23 чэрвеня 2017 года ў Мінску прайшоў Навукова-практычны інавацыйны форум INMAX’17. Мерапрыемства было арганізавана Мінскім гарадскім тэхнапаркам, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, Цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА “Лабараторыя інтэлекту”. У рамках INMAX’17 прайшоў конкурс стартап-праектаў. На конкурс было прадстаўлена 14 высокатэхналагічных распрацовак ад дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, вышэйшых навучальных устаноў. Па выніках конкурсу лепшым высокатэхналагічным стартапам названа аўтаматызаваная сістэма сінтэзу штучных генаў Autogene Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. Пераможца конкурсу атрымае грашовы прыз. Таксама арганізатары конкурсу акажуць дапамогу ў далейшым суправаджэнні праекта.