НАН Беларусі, В’етнамская акадэмія навук і тэхналогій і В’етнамская акадэмія грамадскіх навук падпісалі дакументы аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве
27 чэрвеня 2017 года на перагаворах Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам В’етнама Чан Дай Куангам быў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. У прыватнасці, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Старшыня В’етнамскай акадэміі навук і тэхналогій (ВАНТ) Цьяу Ван Мінь падпісалі Пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Мемарандум аб узаемаразуменні паміж НАН Беларусі і В’етнамскай акадэміяй грамадскіх навук (ВАГН) падпісалі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Старшыня В’етнамскай акадэміі грамадскіх навук Нгуен Куанг Тхуа.
Дасягнутыя дамоўленасці паслужаць магутным дадатковым імпульсам для развіцця супрацоўніцтва паміж вядучымі навуковымі арганізацыямі дзвюх краін.