Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.06.2017

Прадстаўнікі кіраўніцтва НАН Беларусі прынялі ўдзел у Днях беларускай навукі ў Маскве

Дні беларускай навукі прайшлі 27-28 чэрвеня 2017 года ў Маскве. Іх правядзенне было прымеркавана да IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адкрываецца 29 чэрвеня ў расійскай сталіцы. Асноўная мэта Дзён беларускай навукі - пашырэнне прамых кантактаў, абмен вопытам працы ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах вучоных Беларусі і Расіі, папулярызацыя навукі як рухаючай сілы інавацыйнай эканомікі і яе ўзрастаючай ролі ў жыцці грамадства, дэманстрацыя найноўшых навукова-тэхнічных дасягненняў. У пленарным пасяджэнні ад НАН Беларусі прынялі ўдзел першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык, кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі.

Навіны па тэме:
Аляксандр Кільчэўскі: Разам з расійскімі калегамі мы хочам распрацаваць праграму генетычнай пашпартызацыі