Міжнародная экалагічная прэмія «EcoWorld» з’яўляецца грамадскай узнагародай за выдатныя дасягненні ў ахове навакольнага асяроддзя і забеспячэнні экалагічнай бяспекі, а таксама ў іншай экалагічнай дзейнасці, накіраванай на ўстойлівае развіццё ў XXI стагоддзі. Правядзенне конкурсу павінна садзейнічаць развіццю экалагічнай палітыкі, павышэнню ўзроўню экалагічнай адукацыі і экалагічнай культуры насельніцтва, развіццю экалагічнай навукі, распаўсюджванню экалагічна чыстых тэхналогій, паляпшэнню здароўя насельніцтва і захаванню біяразнастайнасці.
У якасці саіскальнікаў Прэміі могуць выступаць як юрыдычныя, так і фізічныя асобы, аўтарскія калектывы, непасрэдна ініцыяваныя і рэалізаваныя праекты, праграмы і акцыі, накіраваныя на захаванне навакольнага асяроддзя і забеспячэнне экалагічнай бяспекі. Прэмія прысуджаецца па 6-ці намінацыях (экалагічная палітыка і навакольнае асяроддзе; экалагічная адукацыя, асвета і культура; экалагічныя распрацоўкі, рэсурсазберагальныя і безадходныя тэхналогіі; экалагічна бяспечныя тавары і прадукты харчавання; экалогія і здароўе чалавека; захаванне біяразнастайнасці і ландшафтаў).
Найбольш эфектыўныя экалагічныя праекты, выяўленыя па выніках конкурсу, могуць быць рэалізаваны ў розных краінах, у тым ліку і Рэспубліцы Беларусь. Адбор удзельнікаў конкурсу ажыццяўляецца на аснове пададзеных заявак і дакументаў, якія пацвярджаюць рэалізацыю прадстаўленых праектаў, праграм, акцый. Умовы і патрабаванні да прадстаўлення заявак і да ўдзельнікаў конкурсу ўтрымліваюцца ў Палажэнні аб Міжнароднай экалагічнай прэміі «EcoWorld».
Тэрмін падачы заявак на конкурс - да 30 кастрычніка 2017 г. Звяртаем увагу, што заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца ў электроннай форме на сайце raen.info
Дадатковую інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць на сайце РАПН raen.info, або ў аргкамітэце конкурсу (email: presidiumraen@yandex.ru; тэл. + 7 (495) 954-26-11 д.э.н., праф. Антонаў А. В.)