Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.06.2017

5 ліпеня адбудзецца цырымонія ўручэння дыпломаў магістра выпускнікам Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі

5 ліпеня 2017 года (серада) у 10.00 у Канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66) адбудзецца цырымонія ўручэння дзяржаўных дыпломаў выпускнікам магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі 2017 года. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел прадстаўнікі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі, вядомыя вучоныя краіны.

У Год навукі магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі паспяхова скончылі 77 чалавек па спецыяльнасцях: Біялогія, Мастацтвазнаўства, Машынабудаванне і Машыназнаўства, Прыкладная матэматыка і інфарматыка, Сацыялогія, Фізіка, Хімія, Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай. Сярэдні бал абароны магістарскіх дысертацый - 9,1.

Абарона магістарскіх дысертацый выявіла дастаткова высокі ўзровень ведаў студэнтаў па абранай спецыяльнасці, уменне абгрунтоўваць праблему і яе ролю, у цэлым прадэманстравала здольнасць выпускнікоў да навукова-даследчай дзейнасці.

З ліку выпускнікоў магістратуры 73 чалавекі (95%) атрымалі размеркаванне: у інстытуты НАН Беларусі - 86% ад колькасці размеркаваных (63 чалавекі), у арганізацыі галіновых міністэрстваў Рэспублікі Беларусь (Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства эканомікі) - 10% (7 чалавек), у іншыя арганізацыі - 4% (3 чалавекі).

Падыход да прэсы - 9.40