Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.07.2017

“Тыдзень нанаіндустрыі – 2017” пройдзе ў НАН Беларусі

З 4 па 7 ліпеня 2017 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць “Тыдзень нанаіндустрыі – 2017”, прымеркаваны да Года навукі ў Беларусі.

У мерапрыемствах прыме ўдзел дэлегацыя Групы Раснана (РФ) на чале з Генеральным дырэктарам Фонду інфраструктурных і адукацыйных праграм Групы Раснана Андрэем Генадзьевічам Свінарэнкам. У час перагавораў з расійскім бокам будуць абмеркаваны пытанні пашырэння навукова-тэхналагічных і вытворчых сувязей Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, рэалізацыі сумесных праектаў і перспектывы пастаўкі беларускай нанапрадукцыі на расійскі рынак.

Сярод мерапрыемстваў Тыдня нанаіндустрыі - рэспубліканская выстава прадукцыі, абсталявання і прыбораў для нанаіндустрыі, агульны сход Рэспубліканскай асацыяцыі нанаіндустрыі (РАНІ) з удзелам прадстаўнікоў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі, Мінадукацыі, Мінпрама, Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь і бізнес-структур. У час Тыдня адбудзецца прэзентацыя Навукова-тэхналагічнага парка “БелБіяград”, створанага для садзейнічання развіццю бія-, нана-, фарм- і іншых навукаёмістых тэхналогій, пасяджэнне нацыянальнага тэхнічнага камітэта НТК BY 36 “Стандартызацыя ў галіне нанатэхналогій” з удзелам прадстаўнікоў Міждзяржаўнага МТК 441 “Нанатэхналогіі”, наведванне арганізацый - членаў РАНІ з прэзентацыяй новых высокатэхналагічных вытворчасцей (НПЦ па матэрыялазнаўстве НАН Беларусі; ДНУ “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі”; ДНВА парашковай металургіі НАН Беларусі; ДНВА “Цэнтр” НАН Беларусі; ТАА “Ізавак”, ТАА “Оптаэлектронныя сістэмы” і інш.). Вядомыя вучоныя, спецыялісты і эксперты ў галіне нанатэхналогій выступяць з лекцыямі ў ВНУ і арганізацыях Мінска.

Праграма

5 ліпеня 2017 г. (серада)
(Пр.Незалежнасці, 66, будынак Прэзідыума НАН Беларусі, аўд. 216)
9:00 - адкрыццё Рэспубліканскай выставы прадукцыі, абсталявання і прыбораў для нанаіндустрыі;
10:00 - рабочая сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р.Гусакова і членаў Урада Рэспублікі Беларусь з Генеральным дырэктарам Фонду інфраструктурных і адукацыйных праграм Групы Раснана А.Г. Свінарэнкам, кіраўнікамі дырэкцый Групы Раснана;
11:00 - Агульны сход Рэспубліканскай асацыяцыі нанаіндустрыі (РАНІ) з удзелам прадстаўнікоў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі, Мінадукацыі, Мінпрама, Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь і бізнес-структур.

6 ліпеня 2017 г. (чацвер)
(Пр.Незалежнасці, 66, будынак Прэзідыума НАН Беларусі, аўд. 216)
09:30 прэзентацыя Навукова-тэхналагічнага парка “БелБіяград”, створанага для садзейнічання развіццю бія-, нана-, фарм- і іншых навукаёмістых тэхналогій.
10:30 пасяджэнне Нацыянальнага тэхнічнага камітэта НТК BY 36 “Стандартызацыя ў галіне нанатэхналогій” з удзелам прадстаўнікоў Міждзяржаўнага МТК 441 “Нанатэхналогіі”.