Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня бежанцаў пад эгідай Генеральнай Асамблеі ААН. Яно адбылося напярэдадні V пасяджэння Сумеснага камітэта па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Навукова-даследчым саветам Турцыі і НАН Беларусі.
З дакладам выступіла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыня К. Нілвана Дарама. Акрамя яе, сярод удзельнікаў круглага стала былі эксперты Інстытута філасофіі, прадстаўнікі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эўрыка”, грамадскіх арганізацый. Абмеркаваны пытанні, звязаныя з мадэляваннем сацыяльных тэхналогій для адаптацыі або інтэграцыі перамешчаных асоб, выбарам камунікатыўных стратэгій у дачыненні да перамешчаных асоб, крытэрыямі ацэнкі сацыяльна-дэмаграфічных нагрузак, якія могуць паўплываць на структуру занятасці насельніцтва. Эксперты выказаліся аб неабходнасці сістэмнага аналізу міграцыйных працэсаў, у якія ўцягнута Рэспубліка Беларусь, аб павышэнні ролі акадэмічнай навуковай супольнасці ў гэтай дзейнасці.
Па выніках круглага стала рыхтуюцца прапановы аб пашырэнні навукова-практычнага супрацоўніцтва з Турэцкай Рэспублікай у гуманітарнай сферы.