Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.07.2017

У НАН Беларусі адбылося Агульны сход Рэспубліканскай асацыяцыі нанаіндустрыі

5 ліпеня 2017 года ў НАН Беларусі адбыўся Агульны сход Рэспубліканскай асацыяцыі нанаіндустрыі (РАНІ). У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя Групы Раснана (РФ) на чале з Генеральным дырэктарам Фонду інфраструктурных і адукацыйных праграм Групы Раснана Андрэем Генадзьевічам Свінарэнкам, прадстаўнікі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі, Мінадукацыі, Мінпрама, Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь і бізнес-структур. Перад удзельнікамі сходу выступіў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка. Закранаючы тэму ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў сферы навукі, Уладзімір Сямашка адзначыў: “Нашы стратэгіі ў навукова-тэхнічнай, інавацыйнай сферах супадаюць. Перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва бачым у ажыццяўленні сумесных праектаў у сферы энергетыкі, пошуку альтэрнатыўных крыніц энергіі, вытворчасці новых матэрыялаў для прамысловасці і будаўніцтва, медыцыны, сельскай гаспадаркі. У Беларусі назапашаны вялікі вопыт стварэння электроннай і аптычнай сістэмы мэтавай апаратуры, бачым вялікія перспектывы ў сумесным развіцці касмічных тэхналогій”.

Тыдзень нанаіндустрыі, прымеркаваны да Года навукі ў Беларусі, адкрыла выстава прадукцыі абсталявання і прыбораў для нанаіндустрыі. Як адзначыў першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі нанаіндустрыі (РАНІ) Сяргей Чыжык: “На выставе прадстаўлена прадукцыя больш чым 30 прадпрыемстваў, якія працуюць у сферы нанаіндустрыі. Прадстаўлены НАН, універсітэцкая навука, вытворчасць навуковых лабараторый, галіновая навука і малыя прадпрыемствы - бізнес, які мае цікавасць да галіны нанапрадукцыі. Важна ўбачыць ўсіх зацікаўленых, каб аб’яднаць намаганні, – сказаў Сяргей Чыжык. – Гэтая пляцоўка мае перспектывы, у будучым яе плануецца назваць Кангрэсам прадпрыемстваў нанаіндустрыі. Тут прадстаўлены прадпрыемствы рознага ўзроўню, ведамаснай падпарадкаванасці”. З 4 па 7 ліпеня 2017 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць “Тыдзень нанаіндустрыі – 2017”, прымеркаваны да Года навукі ў Беларусі.

Падчас Тыдня нанаіндустрыі адбудзецца прэзентацыя навукова-тэхналагічнага парка “БелБіяград”, створанага для садзейнічання развіццю бія-, нана-, фарм- і іншых навукаёмістых тэхналогій, а таксама наведванне арганізацый – членаў РАНІ з прэзентацыяй новых высокатэхналагічных вытворчасцей, сярод іх – НПЦ па матэрыялазнаўстве, Інстытут цепла і масаабмену імя А.В. Лыкава, ДНВА парашковай металургіі, ДНВА “Цэнтр”. Вядомыя вучоныя, спецыялісты і эксперты ў галіне нанатэхналогій выступяць з лекцыямі ў ВНУ і арганізацыях Мінска.