Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.07.2017

У НАН Беларусі адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў магістра выпускнікам Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў

У Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі адбылася цырымонія ўручэння дзяржаўных дыпломаў выпускнікам магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі 2017 года. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел прадстаўнікі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, акадэмікі НАН Беларусі. У 2017 годзе ІПНК НАН Беларусі ажыццявіў юбілейны дзясяты выпуск магістрантаў. Дыплом у гэты дзень у НАН Беларусі атрымалі 77 магістраў па 8 спецыяльнасцях навучання. Прадстаўнікі кіраўніцтва НАН Беларусі, ВАК, Міністэрства адукацыі і навуковай грамадскасці пажадалі выпускнікам не спыняцца на дасягнутым выніку і актыўна працягваць сваю навуковую дзейнасць.

Выпускнікі ІПНК падрыхтавалі для сваіх настаўнікаў невялікі святочны канцэрт з нагоды заканчэння магістратуры.