Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.07.2017

Па выніках “Дзён беларускай навукі, інавацый, інвестыцый” у г. Астана дасягнуты шэраг дамоўленасцей

5 і 6 ліпеня 2017 г. у рамках Міжнароднай спецыялізаванай выставы “ЭКСПА-2017” прайшлі Дні беларускай навукі, інавацый, інвестыцый, у рамках якіх адбыліся Міжнародная канферэнцыя “Энергія будучага: інавацыйныя тэхналогіі і метады іх рэалізацыі” і Міжнародная канферэнцыя “Экспартныя магчымасці і паслугі ў сферы адукацыі, аховы здароўя і інвестыцыйных праектаў”.

У ходзе перагавораў, праведзеных на Днях беларускай навукі, інавацый, інвестыцый 5-6 ліпеня 2017 г. дасягнуты шэраг дамоўленасцей у галіне продажаў абсталявання і тэхналогій, а таксама ў галіне вышэйшай адукацыі і навуковага супрацоўніцтва, у тым ліку аб правядзенні сумеснай работы па выкарыстанні беларускіх інавацыйных тэхналогій.

Членамі беларускай дэлегацыі былі прадстаўлены даклады, прэзентацыя дасягненняў беларускіх навуковых, навукова-тэхнічных арганізацый і ўстаноў адукацыі, якія могуць быць выкарыстаны ў Рэспубліцы Казахстан. Гэта такія галіны, як энергетыка і ўзнаўляльныя крыніцы энергіі, ахова навакольнага асяроддзя і экалогія, прымяненне новых матэрыялаў і тэхналогій, медыцынская навука і фармацыя, аказанне медыцынскіх адукацыйных паслуг і развіццё медыцынскага турызму.

У міжнародных канферэнцыях прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання (Міністэрства па інвестыцыях і развіцці, Міністэрства адукацыі і навукі, Міністэрства энергетыкі, АТ “Фонд навукі”), навуковых, навучальных і навукова-тэхнічных арганізацый і прадпрыемстваў Рэспублікі Казахстан.