Мэтамі гэтага Пагаднення з’яўляюцца ўзмацненне навукова-тэхнічных патэнцыялаў Бакоў, развіццё і пашырэнне адносін паміж навуковымі ўстановамі, садзейнічанне навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву ў практычнай рэалізацыі сумесных навуковых распрацовак у галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Супрацоўніцтва паміж Бакамі ў рамках Дагавора прадугледжвае рэгулярныя пасяджэнні па тэхнічным супрацоўніцтве; распрацоўку і рэалізацыю сумесных навуковых і навукова-тэхнічных праектаў; удзел у сумесных заяўках на атрыманне нацыянальных і міжнародных грантаў; арганізацыю доступу для даследаванняў на ўнікальных устаноўках і цэнтрах калектыўнага карыстання; стварэнне сумесных навукова-вытворчых цэнтраў; стварэнне сумесных прадпрыемстваў і арганізацыю вытворчасці ў рамках фарміруемых тэхнапаркавых зон; арганізацыю сумесных мерапрыемстваў; падрыхтоўку навуковых кадраў, уключаючы навучанне ў магістратуры і аспірантуры; абмен запрошанымі вучонымі; арганізацыю стажыровак і мэтавых праграм павышэння кваліфікацыі; абмен навуковай і іншай інфармацыяй.