НАН Беларусі і Карэйскі інстытут навукі і тэхналогій падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні
24 ліпеня 2017 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Прэзідэнт Карэйскага інстытута навукі і тэхналогій (KIST) Бён Гвон Лі падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні паміж НАН Беларусі і Карэйскім інстытутам навукі і тэхналогій (KIST). Перад падпісаннем Мемарандума бакі абмяняліся інфармацыяй аб навуковых установах, якія прадстаўляюцца, і абмеркавалі сферы далейшага супрацоўніцтва і сумесных даследаванняў. У прыватнасці размова ішла пра магчымасць стварэння сумеснай лабараторыі або навуковага цэнтра, абмене навуковымі кадрамі. Бакі дамовіліся ў бліжэйшы час сфарміраваць пералік перспектыўных праектаў і тэм для даследаванняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.