З асноўным дакладам аб выкананні арганізацыямі НАН Беларусі паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця за I паўгоддзе 2016 года выступіла начальнік планава-фінансавага ўпраўлення апарату НАН Беларусі Надзея Сцяпанава. У цэлым было адзначана, што ў першым паўгоддзі арганізацыі Акадэміі навук выходзяць на дадатнае сальда па знешнім гандлі таварамі і паслугамі. Была звернута ўвага на аптымальнае выкарыстанне ўсіх магчымых крыніц фінансавання навуковых даследаванняў.
З судакладам пра паказчыкі знешнеэканамічнай дзейнасці НАН Беларусі выступіў начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Уладзімір Падкапаеў. Ён звярнуў увагу на тое, што геаграфія экспартных паступленняў НАН Беларусі ў першым паўгоддзі ахоплівала больш за 30 дзяржаў. У першую дзясятку краін па аб’ёме экспарту арганізацый Акадэміі навук па папярэдніх даных уваходзяць Расія, Кітай, Сірыя, Германія, ЗША, Украіна і інш. Асабліва была падкрэслена значная актывізацыя супрацоўніцтва з партнёрамі з Кітая.
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў, што большасць акадэмічных арганізацый справіліся з пастаўленымі задачамі. Па выніках работы арганізацый НАН Беларусі за I паўгоддзе 2017 года адзначана, што планавыя заданні па ключавых паказчыках і індыкатарах сацыяльна-эканамічнага развіцця ў цэлым па НАН Беларусі выкананы.