Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.07.2017

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў правёў сустрэчу з міністрам лясной гаспадаркі і водных рэсурсаў Турцыі

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў правёў сустрэчу з міністрам лясной гаспадаркі і водных рэсурсаў Турцыі, сустаршынёй беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі Вейселем Эроглу, а таксама прадстаўнікамі гэтага міністэрства.

Перад перагаворамі турэцкія госці азнаёміліся з пастаянна дзеючай выставай НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”.

Вейсель Эроглу выказаў зацікаўленасць у распрацоўках акадэмічных фармаколагаў у галіне лекавых сродкаў і БАДаў і вырошчваннем прыроднай сыравіны для іх вытворчасці, таксама быў цікавы вопыт работы ў сферы энергетыкі, тэхналогіі развіцця лясной гаспадаркі і аховы лясных угоддзяў, вода-і паветраачыстцы.

У. Гусакоў прапанаваў у бліжэйшы час сфармуляваць напрамкі далейшага супрацоўніцтва бакоў.