7 жніўня ў НАН Беларусі адбыліся перагаворы кіраўніцтва НАН Беларусі з дэлегацыяй Рэспублікі Судан на чале з Міністрам вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Рэспублікі Судан спадарыняй Сумая Махамед Ахмед Абукашва. Як адзначыў у ходзе сустрэчы Уладзімір Гусакоў, НАН Беларусі надае асаблівае значэнне развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Суданам. “У вас маецца значны навуковы і адукацыйны патэнцыял. Многія навуковыя інтарэсы Беларусі і Судана супадаюць, а арганізацыі Акадэміі навук працуюць па тых напрамках, якія цікавяць суданскі бок. Мы гатовы аказаць у гэтым пытанні ўсялякую падтрымку”, - адзначыў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі. У сваю чаргу, Міністр вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Рэспублікі Судан спадарыня Сумая Махамед Ахмед Абукашва падкрэсліла, што сёння Судан асабліва зацікаўлены ў беларускіх інавацыйных тэхналогіях у сферы ачысткі вады, здабычы і перапрацоўкі карысных выкапняў, генетыкі сельскагаспадарчых жывёл і раслін, медыцыны, вытворчасцці лекавых прэпаратаў.