Пастановай Прэзідыума прынята да ведама інфармацыя, выкладзеная ў пастанове Савета МААН, аб абранні Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Гусакова Уладзіміра Рыгоравіча кіраўніком МААН і выкананні НАН Беларусі функцый базавай акадэміі навук. Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне дзейнасці МААН вырашана ўскласці на апарат НАН Беларусі.
Удзел НАН Беларусі ў дзейнасці МААН у якасці базавай арганізацыі павысіць ролю Рэспублікі Беларусь на міжнародным узроўні, будзе садзейнічаць фарміраванню новых узаемавыгадных міжнародных сувязей у навуковай сферы.
Мэтай яе дзейнасці з’яўляецца аб’яднанне намаганняў вучоных і садзеянне ў вырашэнні найбольш агульных навуковых праблем развіцця грамадства, аб’яднанні фундаментальных даследаванняў, узгадненні навуковай палітыкі акадэмій навук, падтрымцы найбольш перспектыўных даследаванняў, выкарыстанні ўнікальнай і высокага кошту апаратуры. Прэзідэнтам МААН усе мінулыя гады з’яўляўся прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Патон Барыс Яўгенавіч, а НАН Украіны выконвала функцыі базавай арганізацыі МААН. Пастановай Савета МААН ад 25 мая 2017 года № 269 новым кіраўніком МААН прызначаны Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Гусакоў Уладзімір Рыгоравіч.