Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.08.2017

Вучоныя-аграрыі правялі прэс-канферэнцыю на тэму “Новыя аграпрамысловыя тэхналогіі: уклад беларускіх вучоных у развіццё сельскай гаспадаркі”

10 жніўня 2017 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Новыя аграпрамысловыя тэхналогіі: уклад беларускіх вучоных у развіццё сельскай гаспадаркі”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Шэйко Іван Паўлавіч ‒ першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП “Навукова-вытворчы цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі”, акадэмік НАН Беларусі; Лужынскі Дзмітрый Уладзіміравіч ‒ намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і вытворчасці РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве” і Шэпшалёў Аляксандр Анатольевіч ‒ намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні”. Прадстаўнікі навукова-практычных цэнтраў расказалі аб апошніх распрацоўках вучоных у галіне аграпрамысловых тэхналогій і адказалі на на шматлікія пытанні журналістаў.