Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.08.2017

Аб уборачнай кампаніі ў сельскагаспадарчых арганізацыях, замацаваных за Аддзяленнем аграрных навук НАН Беларусі

У сельскагаспадарчых арганізавыцях, замацаваных за аддзяленнем аграрных навук НАН Беларусі, поўным ходам ідзе ўборка зерневых і зернебабовых культур. Па стане на 10 жніўня 2017 года ўбрана 21 % зерневых і зернебабовых культур пры сярэдняй ураджайнасці ‒ 45,7 ц/га, што амаль на 6 ц/га вышэй, чым у мінулым годзе, і 54 % азімага і яравога рапсу пры сярэдняй ураджайнасці ‒ 22,4 ц/га.

На дадзены момант лепшыя вынікі па ўраджайнасці зерневых і зернебабовых культур атрыманы ў РУП “Талачынскі кансервавы завод”, РУП “Шыпяны-АСК”, ДП “Путчына” ‒ 56, 55,3 і 51,0 ц/га адпаведна. У перададзеным у 2015 годзе НАН Беларусі ДП “ Вусце НАН Беларусі”, дзе кіраўніцтва гаспадаркай ажыццяўляецца антыкрызісным кіраўніком, ‒ 41, 7 ц/га.

Даведачна: Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў усіх сельскагаспадарчых арганізацый НАН Беларусі ‒ 44249 га, з іх 33598 га ‒ ворыўныя землі. У 2017 годзе пад зерневыя і зернебабовыя адведзена 16657 га. Плошча ўборкі яравога і азімага рапсу складае 5597 га.