Сяргей Чыжык расказаў прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі пра працу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне нанатэхналогій і развіцця нанаіндустрыі ў Беларусі. Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі праінфармаваў аб тым, што Беларусь і Расія рыхтуюць новую саюзную праграму па адытыўных тэхналогіях, якая будзе прадугледжваць развіццё 3D-друку. “Зараз рыхтуецца праграма “Адытыўныя тэхналогіі” Саюзнай дзяржавы, там абавязкова будуць праекты і ў галіне нанатэхналогій”, – патлумачыў Сяргей Чыжык. Працягваючы тэму навуковага супрацоўніцтва з Расіяй, Сяргей Чыжык паведаміў, што беларускія вучоныя прымуць удзел у кастрычніцкім форуме “Адкрытыя інавацыі” ў Сколкаве.
Вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве Аляксей Труханаў, які з’яўляецца выканаўчым дырэктарам Рэспубліканскай Асацыяцыі наніндустрыі, расказаў пра мэты і задачы гэтай арганізацыі, а таксама пра новыя праекты ў галіне нанатэхналогій, над якімі сёння працуюць вучоныя і спецыялісты НАН Беларусі.