Іван Саверчанка – вядомы вучоны-філолаг, аўтар шматлікіх гістарычных аповецей і эсэ пра знакамітых асоб мінулага Беларусі. Яго кнігі шырока выкарыстоўваюцца ў адукацыйнай практыцы для навучання студэнтаў краін СНД. Аўтар 114 навуковых публікацый па праблемах філалогіі, гісторыі і філасофіі, у тым ліку васьмі манаграфій. Падрыхтаваў сем выданняў помнікаў беларускага пісьменства і славеснасці ад Х да першай паловы ХХ стагоддзя, якія ўпершыню сабраны разам і адаптаваны для рускамоўнага чытача.