22 жніўня 2017 года Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі наведала дэлегацыя Кітайскага інстытута развіцця і СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка”. Мэта візіту – абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з Кітайскім інстытутам развіцця (Шэньжэнь, КНР) і СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка”.
Кітайскі бок прадстаўлялі галоўны выканаўчы дырэктар СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка” Ху Джэн, віцэ-прэзідэнт Кітайскага інстытута развіцця У. Лянчэн, начальнік аддзела лагістыкі і кіравання ланцугамі паставак Кітайскага інстытута развіцця Ван Говэнь, начальнік аддзела па абмене вопытам і супрацоўніцтве Кітайскага інстытута развіцця Фэн Юецю, начальнік аддзела даследаванняў і інфармацыйных распрацовак Кітайскага інстытута развіцця Чжэн Юйцзэ, памочнік галоўнага выканаўчага дырэктара СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка” У Пэн, супрацоўнік аддзела па абмене вопытам і супрацоўніцтве Кітайскага інстытута развіцця Чжан Юй.
Беларускі бок прадстаўлялі дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі В.І. Бельскі, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Д.В. Прымшыц, в.а. кіраўніка Беларуска-кітайскага аналітычнага цэнтра развіцця В.К. Сугак, загадчык аддзела макраэканамічнай і фінансавай палітыкі А.І. Лучанок, кіраўнік цэнтра дзяржаўнага будаўніцтва і права В.К. Ладуцька, загадчык сектара аналітычнага забеспячэння дзейнасці Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве Беларуска-кітайскага аналітычнага цэнтра развіцця С.Г. Голубеў, вучоны сакратар Савета маладых вучоных А.В. Сібірская.
Па выніках перагавораў дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валерый Бельскі і віцэ-прэзідэнт Кітайскага інстытута развіцця У Лянчэн падпісалі пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве.
Даведачна. Кітайскі інстытут развіцця – няўрадавы аналітычны цэнтр, заснаваны ў лютым 1989 года па ініцыятыве Дзяржаўнага Савета Кітайскай Народнай Рэспублікі з мэтай экспертна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання ў сферы рэалізацыі эканамічнай палітыкі, садзеяння эканамічным рэформам і адкрытасці Кітая. У арганізацыйнай структуры Кітайскага інстытута развіцця маецца 19 навукова-даследчых падраздзяленняў і вучэбны цэнтр. Кадравы патэнцыял інстытута складаюць звыш 100 работнікаў, больш за 40 з іх – навуковыя супрацоўнікі. Акрамя экспертна-аналітычнага забеспячэння дзяржаўных органаў Кітайскі інстытут развіцця аказвае кансалтынгавыя паслугі кітайскім і замежным суб’ектам гаспадарання. У снежні 2015 года інстытут быў акрэдытаваны як адзін з 25 лепшых аналітычных цэнтраў Кітая і запрошаны для ўдзелу ў пілотным праекце Цэнтральнага ўрада Кітайскай Народнай Рэспублікі з мэтай садзеяння станаўленню аналітычных цэнтраў новага тыпу з кітайскай спецыфікай. Савет дырэктароў Кітайскага інстытута развіцця ўзначальвае сп. Сян Хуайчэн, экс-Міністр фінансаў Кітайскай Народнай Рэспублікі.