Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне канферэнцыі адбылося ў Мінскай гарадской ратушы. Работа секцый працягнецца 7 і 8 верасня ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Канферэнцыя стане важнай падзеяй у рамках святкавання 950-гадовага юбілею Мінска. У працы канферэнцыі запланаваны ўдзел вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі Мінска: гісторыкаў, археолагаў, этнографаў, лінгвістаў, мастацвазнаўцаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны і Германіі. Прадугледжана правядзенне секцыі юных даследчыкаў гісторыі горада.
На канферэнцыі будуць прадстаўлены і абмеркаваны вынікі найноўшых даследаванняў па рэгіянальнай гісторыі і гістарычнай урбаністыцы, вызначаны перспектывы далейшых даследаванняў.
Праблемнае поле канферэнцыі:
Правядзенне канферэнцыі сфарміруе неабходны навукова-тэарэтычны падмурак, на якім будуць грунтавацца веды па гісторыі горада, звесткі пра знакамітых гаражан, дазволіць стварыць базу для папулярызацыі і практычнага выкарыстання дасягненняў гістарычнай навукі, зробіць даступнымі для грамадства найноўшыя веды па гісторыі роднага краю, будзе садзейнічаць іх укараненню ў навучальны працэс, развіццю рэгіянальнага і міжнароднага турызму.