У ходзе работы падрабязна абмеркаваны пытанні фарміравання рэдкалегіі выдання – агульнай для ўсяго выдання і рэдкалегіі асобных тамоў, заслухана інфармацыя аб ходзе падрыхтоўкі рукапісу, а таксама назва шматтомнага выдання. Як адзначыў Уладзімір Гусакоў, у цяперашні час створана каардынацыйная група для вырашэння бягучых пытанняў. Прааналізавана папярэдняя структура выдання. Уся тэматыка выдання падзелена на тамы. Распрацаваны падрабязны план-праспект выдання. Пры размеркаванні тэматыкі па тамах і месца яе падачы ў тамах рэдактары кіраваліся агульнапрынятым ў даведачнай і навукова-папулярнай літаратуры прынцыпам, а таксама ўлічваліся ілюстраванасць тэмы, самадастатковасць і маляўнічасць кожнага тома.
Пры размеркаванні аб’ёмаў улічаны ўсе прапановы аўтарскіх калектываў. Падрыхтаваны і разасланы аўтарам Метадычныя рэкамендацыі і Парадак праходжання рукапісу. Праведзена работа з адказнымі за пэўныя тэмы, удакладнены планы-праспекты раздзелаў, ажыццёўлены падбор аўтарскіх калектываў, вызначаны тэрміны здачы рукапісаў. Атрыманы аўтарскія матэрыялы глаў 1–3 тома 1 “Рэспубліка Беларусь: станаўленне і развіццё суверэннай дзяржавы”. Пачаты работы па мастацкім афармленні выдання - вокладка і ўнутраная кампаноўка вёрсткі. Вядуцца работы па ілюстраванні выпуску: адбор ілюстрацый розных бакоў жыцця краіны за 25 гадоў. Рабочая назва навукова-папулярнага выдання пра 25-гадовую гісторыю Незалежнасці Рэспублікі Беларусь “Рэспубліка Беларусь – 25 гадоў стварэння і здзяйсненняў”. У рэдкалегію кожнага тома ўвойдуць адказныя за том і адказныя за асобныя раздзелы ў гэтым томе.
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч даў ацэнку работы па падрыхтоўцы рукапісу, выказаў рэкамэндацыі і прапановы аўтарам і рэдактарам. Ён звярнуў увагу, што аўтарскі калектыў павінен фарміравацца з прыцягненнем шырокага кола спецыялістаў. У навукова-папулярным шматтомным друкаваным выданні павінны знайсці яркае адлюстраванне ўсе бакі жыцця дзяржавы, пераканаўча паказана, што ўпершыню ў гісторыі нашага народа Беларусь адбылася як прызнаная паважаная суверэнная дзяржава.
Падрыхтоўка і выпуск навукова-папулярнага друкаванага выдання “Рэспубліка Беларусь – 25 гадоў стварэння і здзяйсненняў” запланавана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2017 года №72. Згодна з дакументам у выданні павінны будуць знайсці адлюстраванне этапы фарміравання і ўмацавання беларускай дзяржаўнасці, сацыяльна-эканамічнага і гуманітарнага развіцця, дзяржаўная палітыка, у тым ліку па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, бяспекі краіны і ўзмацненні яе пазіцый на міжнароднай арэне. Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі як галаўной арганізацыі па падрыхтоўцы і выпуску выдання даручана сфарміраваць аўтарскія калектывы і пры неабходнасці прыцягваць да працы спецыялістаў рэспубліканскіх дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, запытваць у іх неабходную для падрыхтоўкі выдання інфармацыю.