Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.09.2017

Інстытут энергетыкі НАН Беларусі і БДУІР падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве

19 верасня 2017 г. паміж Рэспубліканскім навукова-вытворчым унітарным прадпрыемствам “Інстытут энергетыкі” і Беларускім дзяржаўным універсітэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве.

Ад Інстытута энергетыкі дагавор падпісаў дырэктар Антон Анатольевіч Брынь, з боку БДУІР - рэктар Міхаіл Паўлавіч Батура.

У ходзе сустрэчы было запланавана выкананне сумесных праектаў у галіне электронных сістэм на аднаўляльных крыніцах энергіі. У тым ліку распрацоўка праграмных прадуктаў, практычнае прымяненне сістэм на аднаўляльных крыніцах энергіі.