Для ўдзелу ў канферэнцыі прадстаўлена 6 пленарных дакладаў-лекцый і 66 дакладаў 122 аўтараў з Беларусі, Расіі, Украіны, Чэхіі, Сірыі і Азербайджана, якія прадстаўляюць 40 арганізацый навукі, аховы прыроды і адукацыі.
Канферэнцыя ўключана ў “Пералік навуковых, навукова-тэхнічных і навукова-практычных мерапрыемстваў, якія плануюцца да правядзення арганізацыямі НАН Беларусі ў 2017 годзе”, зацверджаны Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 16 снежня 2016 г. №563.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, ДНУ “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі”.
Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 27 верасня ў 10:00 у зале пасяджэнняў Інстытута - п. 141.