На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі супрацоўніцтва навуковых арганізацый НАН Беларусі і Кампаніі LG Electronics Inc. У ходзе тэхнічнага семінара былі заслуханыя даклады прадстаўнікоў навуковых арганізацый Акадэміі навук.
У цяперашні час вучонымі НАН Беларусі і спецыялістамі LG Electronics Inc выконваюцца чатыры праекты ў галіне новых матэрыялаў, сістэм ахалоджвання (цепламасаабмену), а таксама зялёных тэхналогій. Пасля экспертнага заключэння будуць вызначаны новыя напрамкі сумесных даследаванняў.
Пасяджэнне Тэхнічнага кансультацыйнага савета НАН Беларусі і Кампаніі LG Electronics Inc., а таксама тэхнічны семінар адбыліся 21 - 22 верасня 2017 года ў рамках Пагаднення паміж НАН Беларусі і кампаніяй LG Electronics Inc аб стварэнні Тэхнічнага кансультацыйнага савета. Згодна з дакументам, бакі павінны праводзіць сумесныя пасяджэнні Тэхнічнага Кансультацыйнага савета не радзей чым адзін раз у год для абмеркавання навуковых даследаванняў (праектаў), якія будуць праводзіцца ў рамках Пагаднення, або для абмену агульнай інфармацыяй па розных пытаннях, якія ўяўляюць цікавасць для Бакоў.
Тэхнічны Кансультацыйны савет вызначае пералік Праектаў, якія падлягаюць рэалізацыі. З беларускага боку ў склад Тэхнічнага кансультацыйнага савета ўваходзяць вядучыя вучоныя НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў і навуковых арганізацый краіны.
Кампанія LG Electronics Inc. - паўднёвакарэйская кампанія, адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў спажывецкай высокатэхналагічнай электронікі, бытавой тэхнікі і звязаных з імі прадуктаў. Уваходзіць у склад кангламерату LG Group. Галоўны офіс кампаніі LG Electronics знаходзіцца ў Сеуле, 120 прадстаўніцтваў кампаніі адкрыты ў 95 краінах.