Мэтай Канферэнцыі з’яўляецца фарміраванне платформы для супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства і ЕС у пабудове міжнароднай супольнасці ў галіне электронных інфраструктур паміж краінамі.
На канферэнцыі будзе прадстаўлена інфармацыя аб электронных інфраструктурах для Адкрытай навукі (Open Science) у Еўропе. Спікеры правядуць інтэрактыўныя дыскусіі па шэрагу важных для Беларусі і іншых краін Усходняга партнёрства напрамках, такіх як: ІТ і культурная спадчына, аналітыка і кіраванне даследчымі данымі, робататэхніка, глыбіннае навучанне.
Канферэнцыя EaPEC 2017 арганізавана ў рамках праекта EaPConnect, што фінансуецца ЕС, і запрашае прадстаўнікоў заканадаўчых органаў, даследчыкаў, студэнтаў і экспертаў па сеткавых тэхналогіях і высокапрадукцыйных вылічэннях з краін Усходняга партнёрства і EC да ўдзелу ў мерапрыемстве, у тым ліку ў рабоце секцыі “Lightning Talks” (кароткія тэхнічныя выступленні студэнтаў, маладых вучоных, прадстаўнікоў стартапаў).
У Беларусі Канферэнцыю прымае ўдзельнік праекта EaPConnect Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі ў асобе беларускай навукова-адукацыйнай сеткі BASNET пры падтрымцы Навукова-тэхналагічнай асацыяцыі “Інфапарк”.
Месца і даты правядзення: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау IBB (Пр-т Газеты Праўда, 11, Мінск, Беларусь) 27 - 28 верасня 2017 года. Адкрыццё - 27 верасня 2017 года - 9.30
Мова канферэнцыі англійская (будзе ажыццяўляцца сінхронны пераклад). Больш падрабязна аб праграме можна даведацца на сайце: https://www.eapconference.org