Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.10.2017

Падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі і кампаніяй «UNERA Luxembourg S.A.»

5 кастрычніка падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам біяфізікі і клетачнай інженерыі НАН Беларусі і кампаніяй «UNERA Luxembourg S.A.» (Люксембург), якая мае даччыную фірму ў Рэспубліцы Беларусь ТАА «УнераГруп» (Гродна). Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі зараз распрацоўвае тэхналогію атрымання біямасы спіруліны і наладжвае яе вытворчасць са штаму Spirulina platensis IBCE S-2 з уласнай альгалагічнай калекцыі.

У рамках заключанага мемарандуму плануецца выкарыстанне беларускай спіруліны ў якасці сыравіны для атрымання інгрыдыентаў з высокай біялагічнай актыўнасцю і іх сумеснае выкарыстанне ў розных галінах народнай гаспадаркі.

Кампанія «UNERA Luxembourg S.A.» з’яўляецца распрацоўшчыкам і ўласнікам тэхналогіі атрымання біялагічна актыўных злучэнняў з клетах мікраводарасцяў і бактэрый, вырабляе інгрыдыенты для харчовых дабавак і касметыкі. Даччыная фірма ТАА “УнераГруп” выпускае і пастаўляе на рынак Рэспублікі Беларусь спіруліну ў мёдзе. Спіруліна для гэтых мэт купляецца ў ЗША.