Дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатоль Лазарэвіч азнаёміў журналістаў з геаграфіяй і складам удзельнікаў кангрэса. На мерапрыемствы кангрэса збяруцца вучоныя з 20 краін, у тым ліку з Расіі, Польшчы, Румыніі, Казахстана, Кіргізіі, краін Прыбалтыкі і інш. Таксама А. Лазарэвіч адзначыў, што сёння філасофія з’яўляецца навукай, якая дынамічна развіваецца і якая цікавіцца самым шырокім спектрам сучасных актуальных тэм чалавечага пазнання. Шырыня гэтых інтарэсаў будзе прадстаўлена ў тэматычным напаўненні мерапрыемстваў кангрэса.
Дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін адзначыў, што кангрэс будзе адначасова праходзіць на некалькіх пляцоўках: Прэзідыум НАН Беларусі, Інстытут філасофіі і Інстытут гісторыі НАН Беларусі, факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі. Праграма мерапрыемства будзе насычана навуковымі падзеямі, таксама ў рамках кангрэса будуць праведзены і адкрытыя лекцыі замежных гасцей, удзельнікаў чакае шырокая культурная праграма.
З інфармацыяй па правядзенні Першага беларускага філасофскага кангрэса можна азнаёміцца на старонцы мерапрыемства.