Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.10.2017

Вучоныя НАН Беларусі прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі на тэму «Навуковае суправаджэнне фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці»

11 кастрычніка 2017 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Навуковае суправаджэнне фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці”. У мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў фармацэўтычнай прамысловасці, прынялі ўдзел: Більдзюкевіч Аляксандр Віктаравіч – дырэктар ДНУ “Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі”, акадэмік НАН Беларусі; Каламіец Эмілія Іванаўна – дырэктар ДНВА “Хімічны сінтэз і біятэхналогіі”, дырэктар ДНУ “Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі”, член-карэспандэнт НАН Беларусі; Калінічэнка Алена Мікалаеўна – намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце ДНУ “Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі”, член-карэспандэнт НАН Беларусі і Казючыц Вольга Аляксандраўна – намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнага прадпрыемства “Акадэмфарм”.

Кіраўнікі арганізацый НАН Беларусі расказалі пра дасягненні вучоных у галіне навуковага забеспячэння фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці, спыніліся на праблемах, якія неабходна вырашаць.

Удзельнікі прэс-мерапрыемства адказалі тааксама на пытанні журналістаў.