Як адзначыў дырэктар інстытута Антон Брынь, акадэмічныя спецыялісты правялі электраабследаванне, распрацавалі ўзбуйненае тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне ўкаранення (першапачаткова планавалася будаўніцтва станцыі меншай магутнасці).
Станцыя пабудавана па заказе аб’яднання “Беларуснафта” ў Рэчыцкім раёне на агульнай плошчы 115 га. Тут устаноўлена амаль 218 тыс. сонечных панэляў. Пастаўшчыком абсталявання выступіла славенская кампанія, якая вырабляе фотаэлектрычныя модулі прэміум-класа, а таксама мантажныя сістэмы.
Да гэтага самай магутнай фотаэлектрычнай станцыяй лічыўся комплекс, пабудаваны непадалёку ад Брагіна. Яго намінальная магутнасць дасягае 18,48 МВт.
Калі да нядаўняга часу ў Беларусі працавала ўсяго тры дзясяткі сонечных станцый агульнай магутнасцю ўсяго 41 МВт, то згодна з дзяржаўнай праграмай “Энергазберажэнне” да 2020 года ў Беларусі плануецца будаўніцтва не менш за 250 сонечных электрастанцый.