Праграма:
19 кастрычніка (чацвер) 2017 года
10.00 - 11.45 - урачыстае адкрыццё і Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі (вул. Сурганава, 1, корп.2, другі паверх)
12.00 - 13.00 экспазіцыя Музея старажытнабеларускай культуры (вул. Сурганава, 1, корп.2) - Адкрыццё выставы традыцыйнага беларускага касцюма “Па адзенні сустракаюць” з музейнага збору аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Адкрыццё выставы галаўных убораў “Ад чэпчыка ды капялюшыка” з музейных збораў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дэманстрацыя рэплік традыцыйнага беларускага касцюма, выкананых у НП РУП БНР “Скарбніца” на аснове навуковых рэканструкцый яго згубленых і малавядомых лакальных варыянтаў. Дэманстрацыя сучаснага касцюма, створанага па матывах традыцыйнага.
20 кастрычніка (пятніца) 2017 года
9.15 - 11.00 - Наведванне Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў “Скарбніца” (вул. Кісялёва, 40). Знаёмства з вытворчасцю і выпускаемым асартыментам.
11.15 - 13.00 - Майстар-клас па спосабах нашэння традыцыйных жаночых галаўных убораў. Аддзел старажытнабеларускай культуры (музейная экспазіцыя, вул. Сурганава, 1, корп.2)