Мерапрыемства заклікана ўнесці ўклад у далейшую дзейнасць па навукова-практычным абгрунтаванні і папулярызацыі ідэй устойлівага развіцця, абмеркаванні патэнцыялу эфектыўнага ўзаемадзеяння прадстаўнікоў дзяржаўных структур, бізнесу, грамадзянскай супольнасці, міжнародных арганізацый у рамках глабальнай парадыгмы ўстойлівага развіцця, аб’яднанню навуковай і грамадзянскай супольнасці ў мэтах імплементацыі ідэй устойлівага развіцця і ўзмацнення руху за ўстойлівае развіццё ў Рэспубліцы Беларусь.
У рамках семінара будзе падкрэслена значнасць прынятых дзяржавамі-членамі ААН 17 мэт у галіне ўстойлівага развіцця і будуць абмяркоўвацца механізмы рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2030 года (НСУР-2030), накіраваныя на ліквідацыю беднасці, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, а таксама на рашэнне праблем, звязаных з кліматычнымі зменамі. Асаблівая ўвага будзе нададзена абмеркаванню сінергетычнага эфекту ўзаемадзеяння навукі з рознымі галінамі эканомікі і сацыяльна-культурнай сферай у рамках выканання мэт устойлівага развіцця для паляпшэння якасці жыцця і дабрабыту насельніцтва Рэспублікі Беларусь.