Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.10.2017

НАН Беларусі аб’яўляе конкурсы па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсаў па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка” на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавiка 2016 г. № 327 падпраграмы 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020”. Конкурсы аб’яўляюцца па наступных мерапрыемствах:
  1. Распрацаваць і ўкараніць у вытворчасць біятэхналогію вырошчвання лёну-даўгунцу на аснове ўніверсальных біяўгнаенняў і комплексных прэпаратаў, якія забяспечваюць атрыманне ільнопрадукцыі высокай тэхналагічнай якасці;
  2. Распрацаваць і асвоіць тэхналогію атрымання і выкарыстання прабіятычнай кармавой дабаўкі ў пчалаводстве;
  3. Распрацаваць кансорцыумы заквасачнай культуры на аснове мезафільных малочнакіслых бактэрый, выдзеленых з прыродных крыніц, і асвоіць вытворчасць канцэнтраваных заквасак для сыраробства з іх выкарыстаннем.
Дата правядзення конкурсу 15 лістапада 2017 года.