Цэнтральнай падзеяй тыдня стане Восьмы навукова-вытворчы семінар “3D- прынтары: перспектывы прымянення і развіцця”. На семінары будзе прадстаўлена выстава вырабаў, зробленых з дапамогай адытыўных тэхналогій. Яны ўжываюцца ў аэракасмічнай прамысловасці, вырабе медыцынскіх імплантатаў і інструментаў, ювелірных вырабаў і аб’ектаў дызайну, сістэм астуджэння мікраэлектронікі.
Праграма:
31 кастрычніка 2017 года
10.00 - сумеснае пасяджэнне Праблемнага савета па машынабудаванні і прыборабудаванні і Праблемнага савета па матэрыялазнаўстве (Прэзідыум НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, Вялікая канферэнц-зала)
1 лістапада 2017 года
9.30 - Восьмы навукова-вытворчы семінар “3D-прынтары: перспектывы прымянення і развіцця” (ДНВА парашковай металургіі НАН Беларусі (вул. Платонава, 41, актавая зала)
10.30-12.00 - знаёмства з экспазіцыяй выставы вырабаў, зробленых з дапамогай адытыўных тэхналогій (канферэнц-зала або хол). Наведванне лабараторыі №15 (участак адытыўных тэхналогій з дэманстрацыяй работы 3D-прынтара, 3D-сканара), аддзялення даследаванняў і выпрабаванняў матэрыялаў (выпрабавальны цэнтр).
12.00-13.00 - Круглы стол па абмеркаванні патрэб зацікаўленых арганізацый у адытыўных тэхналогіях
2 лістапада 2017 года
9.30 - пасяджэнне рэспубліканскага Навукова-тэхнічнага савета па адытыўнай вытворчасці (на базе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі).
2-3 лістапада 2017 года ў навуковых арганізацыях пройдуць дні адкрытых дзвярэй.