Мэта правядзення кангрэса - абмен экспертнымі меркаваннямі і абмеркаванне актуальных пытанняў прымянення навуковых распрацовак і інавацыйных тэхналогій у інтарэсах дынамічнага развіцця рэальнага сектара, сумесны пошук перспектыўных напрамкаў мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі і рэалізацыі знешнеэканамічнай стратэгіі Беларусі.
У рамках Міжнароднага навуковага кангрэса “Навука - эканоміцы ведаў” пройдуць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Стратэгія развіцця эканомікі Беларусі: выклікі, інструменты рэалізацыі і перспектывы” і Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Сістэма “навука-тэхналогіі-інавацыі”: метадалогія, вопыт, перспектывы”.
Асноўныя напрамкі работы Міжнароднага навуковага кангрэса “Навука - эканоміцы ведаў”:
1. Актуальныя трэнды, мадэлі і прагнозы развіцця навукова-тэхнічнай сферы
2. Рэсурсы, інфраструктура і працэсы дыфузіі інавацыйных тэхналогій у сістэме “навука-вытворчасць”
3. Мадэрнізацыя нацыянальнай эканомікі: інстытуцыйныя, манетарныя, фіскальныя, інавацыйныя і інвестыцыйныя інструменты
4. Знешнеэканамічная стратэгія Беларусі: прыярытэты, выклікі, праблемы рэалізацыі і напрамкі развіцця
5. Прававое забеспячэнне эканамічнага развіцця Беларусі
У навукова-арганізацыйных мерапрыемствах кангрэса прымуць удзел больш за 400 прадстаўнікоў айчынных і замежных навукова-даследчых арганізацый, устаноў вышэйшай адукацыі, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзелавых колаў.