НАН Беларусі працягвае традыцыю арганізацыі лекцый вядучых вучоных сусветных навуковых цэнтраў па актуальных праблемах навукі.
10 лістапада 2017 г. у 14.00 (Мінск, праспект Незалежнасці, 66) адбудзецца публічная лекцыя
“Ад мары да рэальнасці або як ствараюцца матэрыялы будучыні”. Вучоны-матэрыялазнавец з сусветным імем Арцём Аганаў, таленавіты папулярызатар навукі раскажа пра магчымасць тэарэтычнага прадказання крышталічнай структуры рэчыва, яго хімічнага складу і стварэння на гэтай аснове новых матэрыялаў, якія валодаюць зададзенымі ўласцівасцямі, з дапамогай распрацаванага ім рэвалюцыйнага алгарытму USPEX.
Арцём Аганаў - прафесар і загадчык лабараторыі камп’ютарнага дызайну матэрыялаў ва Універсітэце штата Нью-Ёрк у Стоўн-Брук, кіраўнік аднайменнай лабараторыі ў Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце і ў Кітаі, прафесар Сколкаўскага інстытута навукі і тэхналогій, аўтар метаду камп’ютарнага дызайну новых матэрыялаў і прадказання крышталічных структур USPEX (Universal Structure Predictor: Evolutionary Xrystallography).
Уваход свабодны
Арганізатар - часопіс “Навука і інавацыі”