Як патлумачыў Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, падобныя стратэгіі ёсць у многіх краінах. Пры падрыхтоўцы праекта дакумента “Навука і тэхналогіі: 2018-2040” НАН Беларусі вывучыла і абагуліла лепшы сусветны вопыт. У. Гусакоў звярнуў увагу, што навука развіваецца хуткімі тэмпамі, з’яўляюцца новыя распрацоўкі ў сферы IT, штучнага інтэлекту, робататэхнікі і г.д. “Вядома, наша краіна не павінна ў гэтым плане адставаць. У нас ёсць добры патэнцыял, высокакваліфікаваныя кадры для развіцця навукі”, - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.
“Стратэгія “Навука і тэхналогіі: 2018-2040” будзе базавым дакументам для распрацоўкі праграм па навукова-тэхнічным развіцці, прагнозных дакументаў на сярэдне-і доўгатэрміновую перспектыву, таму папрашу усіх уважліва да яго паставіцца. Гэта не нейкая абстракцыя або вельмі аддаленая перспектыва. Пытанне, якое сёння разглядаецца, звышактуальнае”, - адзначыў Андрэй Кабякоў.
У стратэгіі прапануецца абазначыць мерапрыемствы для трох этапаў – 2018-2020 гады, 2020-2030, 2030-2040. У дакуменце будуць прапісаны арыенціры і індыкатары развіцця для кожнага з іх. Плануецца, што фінансаванне навукі будзе павялічвацца. Адным з важных мерапрыемстваў стане падрыхтоўка да новай прамысловай рэвалюцыі “Індустрыі 4.0”. Яна грунтуецца на інфарматызацыі і лічбавай эканоміцы, аднак пры ўкараненні новых тэхналогій трэба будзе ўлічыць спецыфіку беларускай вытворчасці, а таксама яго спецыялізацыю, звярнуў увагу Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі.
Паводле інфармацыі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь