Тыраж маркі - 54 тыс., яна друкавалася ў РУП “Выдавецтва “Беларускі Дом друку”. Намінал маркі “А” адпавядае тарыфу на перасылку простага пісьма масай да 20 грамаў уключна ў межах Беларусі.
У аснове канверта “Першы дзень” - лагатып Года навукі ў Беларусі. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі №1 Мінска (магазін “Філатэлія”, вул. Маскоўская, 16) праводзілася спецыяльнае гашэнне на канверце “Першы дзень”.