Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.11.2017

Сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

16 лістапада 2017 г. у Вялікай канферэнц-зале Акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-гі паверх) адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На парадку дня сесіі - выбары правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. У гэты ж дзень адбудуцца выбары замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Рэгістрацыя членаў Агульнага сходу будзе праходзіць з 9.00 да 9.45.

Сесія пачне сваю працу ў 10.00.