Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.11.2017

Конкурсная камісія НАН Беларусі аб’явіла выканаўцаў мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы

У адпаведнасці з пратаколам № 5 ад 15.11.2017 г. пасяджэння конкурснай камісіі НАН Беларусі па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў падпраграмы 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020” Дзяржаўнай праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка” на 2016 - 2020 гады вызначаны выканаўцы заяўленых мерапрыемстваў.

1. Падпраграма 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020” мерапрыемства 42 “Распрацаваць і ўкараніць у вытворчасць біятэхналогію вырошчвання лёну-даўгунцу на аснове ўніверсальных біяўгнаенняў і комплексных прэпаратаў, якія забяспечваюць атрыманне ільнопрадукцыі высокай тэхналагічнай якасці” - прызначыць выканаўцам Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут ільну” (РУП “Інстытут ільну”);

2. Падпраграма 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020” мерапрыемства 60 “Распрацаваць і асвоіць тэхналогію атрымання і выкарыстання прабіятычнай кармавой дабаўкі ў пчалаводстве”- прызначыць выканаўцам Установу адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт”;

3. Падпраграма 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020” мерапрыемства 69 “Распрацаваць кансорцыумы заквасачных культур на аснове мезафільных малочнакіслых бактэрый, выдзеленых з прыродных крыніц, і асвоіць вытворчасць канцэнтраваных заквасак для сыраробства з іх выкарыстаннем” - прызначыць выканаўцам Навукова-вытворчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці “РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні” (РУП “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці”).