Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.11.2017

Пачала работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя беларускай літаратуры: стан і перспектывы даследавання”

15-16 лістапада 2017 года Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Гісторыя беларускай літаратуры: стан і перспектывы даследавання” (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа).

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, настаўнікі сярэдніх школ, выкладчыкі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ВНУ, студэнты, магістранты, аспіранты і дактаранты, музеязнаўцы, бібліятэкары, выдаўцы, краязнаўцы, фалькларысты, культуролагі, мастацтвазнаўцы, гісторыкі.

Тэматычныя напрамкі работы канферэнцыі:

  • жыццёвыя і творчыя шляхі, грамадская і перакладчыцкая дзейнасць Янкі Купалы і Якуба Коласа;
  • Янка Купала і Якуб Колас у сучаснай інфармацыйнай прасторы (філасофскі, культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны, псіхалагічны, педагагічны і дыдактычна-метадычны аспекты);
  • вывучэнне творчых дасягненняў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сярэдняй школе і ВНУ;
  • спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў святле актуальных праблем літаратуразнаўства, мовазнаўства, тэксталогіі;
  • класічная беларуская літаратура ў сучасным чытанні;
  • рэцэпцыя творчасці класікаў беларускай літаратуры ў літаратурах народаў свету;
  • асноўныя пытанні фарміравання бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў і асаблівасцей захавання бібліятэчных фондаў, арганізацыі сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк, звязаныя з імёнамі класікаў беларускай літаратуры;
  • класічная беларуская літаратура ў выяўленчым мастацтве, музыцы, тэатры і кіно і інш.
  • З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя.

    У рамках адкрыцця канферэнцыі адбылася прэзентацыя новага дапаможніка для настаўнікаў “Колас зямлі беларускай”. Новыя выданні пра Коласа і Купалу былі перададзены Інстытуту літаратуразнаўства імя Я.Купалы НАН Беларусі.