Асноўнай мэтай мерапрыемства стала ацэнка дасягнутых вынікаў і сучаснага стану даследаванняў у галіне эвалюцыйнай, структурнай і функцыянальнай геномікі; абмеркаванне стратэгій, прыярытэтаў і перспектыў яе далейшага развіцця; пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва.
У сімпозіуме прынялі ўдзел каля 100 прадстаўнікоў навуковых і навукова-практычных цэнтраў і арганізацый, а таксама ўстаноў адукацыі і аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана, Таджыкістана, Велікабрытаніі, у тым ліку 5 акадэмікаў і 4 члены-карэспандэнты.
Асноўная тэматыка прадстаўленых дакладаў:
Пры абмеркаванні прадстаўленых пленарных і стэндавых дакладаў удзельнікі сімпозіума сканцэнтравалі сваю ўвагу на сучасных праблемах геномікі і напрамках яе далейшага развіцця, што сведчыць пра значнасць праведзенага мерапрыемства. Праяўленая актыўнасць і зацікаўленасць удзельнікаў адлюстравала агульнасць узнятых праблем для арганізацый розных краін.
Удзельнікі сімпозіума далі высокую ацэнку працам Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі ў галіне структурнай і функцыянальнай геномікі; адзначылі істотны ўклад інстытута ў развіццё і ўкараненне геномных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь, а таксама неабходнасць міжнароднай інтэграцыі ў галіне геномных даследаванняў.