Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.11.2017

У Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі адбудзецца круглы стол “Навука і рэлігія”

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году навукі, у Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі 27 лістапада 2017 года адбудзецца круглы стол пад кіраўніцтвам рэктара Інстытута І.І. Ганчаронка на тэму “Навука і рэлігія”. Мадэратарамі выступаюць: А.І. Осіпаў - прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ІПНК, доктар філасофскіх навук, прафесар і старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла” святар Святаслаў Рагальскі, кандыдат багаслоўя, дацэнт.

Запрашаюцца магістранты, аспіранты НАН Беларусі і ўсе жадаючыя. Месца і час правядзення круглага стала: Мінск, вул. П. Броўкі 15а, кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, аўд. 413. Пачатак у 14.00.