Францыск Скарына – вялікі беларускі першадрукар, выдатны асветнік і пісьменнік эпохі Адраджэння – унёс неацэнны ўклад у развіццё беларускай і ўсёй славянскай культуры. У 1517 годзе Ф. Скарына арганізаваў у Празе друкарню і выдаў там першую ва ўсходнеславянскім свеце друкаваную кнігу. На працягу 1517–1519 гг. ён пераклаў і апублікаваў 23 кнігі Бібліі. Пазней у Вільні асветнік выпусціў “Малую падарожную кніжку” (1522) і “Псалтыр” (1525).
У адкрыцці канферэнцыі і пленарным паседжанні возьмуць удзел: Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік В. Р. Гусакоў, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, член-карэспандэнт А. А. Каваленя, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Ю. П. Бондар, выканаўчы дырэктар Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД А. Г. Іксанаў, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік А.І. Лакотка, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар І. В. Саверчанка, прафесар кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, доктар філалагічных навук В. П. Рагойша, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея РБ Ю. М. Лаўрык.
На секцыйных паседжаннях даклады прадставяць 75 удзельнікаў з Беларусі і краін СНД, у тым ліку: доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф. Скарыны І. Ф. Штэйнер, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай філалогіі Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А. С. Пушкіна З. П. Мельнікава, дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. Аўэзава Рэспублікі Казахстан У. Каліжанаў, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі педагагічнай адукацыі А. І. Фядотаў (г. Масква) і інш.
Праблематыка канферэнцыі
Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі – 30 лістапада з 9.00 да 10.00 (канферэнц-зала гасцініцы “Мінск”).
Адкрыццё канферэнцыі – 30 лістапада ў 10.00 (канферэнц-зала гасцініцы “Мінск”).